Беларуская Служба

Варшаўскае метро рэкламуе збор сродкаў для ахвяр сілавікоў у Беларусі

26.08.2020 15:20
Беларускі Дом у Варшаве сабраў ужо 260 тысяч злотых на дапамогу пацярпелым і іх сям'ям.
Аўдыё
  • Канферэнцыя пра дапамогу грамадскай супольнасці Беларусі
     -
Свабодная Варшава для свабоднай Беларусі - рэклама ў Варшаўскім мэтрофота: Albert Jerzy Wierzbicki

Буйныя ініцыятывы падтрымкі беларусаў праводзяцца ў Варшаве. Акрамя маршаў, ланцугоў салідарнасці і пікетаў, якія праходзяць у сталіцы Польшчы, польскі бок прапануе таксама фінансавую і юрыдычную дапамогу пацярпелым. Новыя акцыі арганізуюцца з боку як польскага ўраду, так і грамадскіх арганізацыі.

У сераду 26 жніўня адбылася супольная прэс-канферэнцыя Беларускага Дому ў Варшаве ды дэпутата парламенту Міхала Шчэрбы. Падчас яе былі абвешчаны новыя ініцыятывы падтрымкі беларускага грамадства.

З сённяшняга дня ў Варшаўскім метро і на іншых рэкламных плошчах сталіцы можна будзе ўбачыць заклік да падтрымання Беларусі. На білбордах можна знайсці спасылку на збор сродкаў для ахвяр катаванняў з боку сілавікоў пасля выбараў 9 жніўня. Падрабязнасці гэтай ініцыятывы расказаў нам кіраўнік Беларускага Дома ў Варшаве – Алесь Зарэмбюк:

Мы ўжо нейкі час збіраем сродкі беларусам, якія пацярпелі падчас мірных пратэстаў. Гэтая дапамога будзе прызначана на рэабілітацыю гэтых асобаў, на медычную дапамогу, падтрымку семяў палітвязняў. Яна не будзе прызначана на аплату штрафаў, знаходжання ў вязніцах, яна будзе скіравана на першыя патрэбы пацярпелых. Мы ўжо сабралі больш за 260 тысяч польскіх злотых. Пасля таго як грошы будуць сабраныя і перададзеныя, можна будзе ўбачыць куды мы іх даслалі.

Сёння ўвечары будзе мець месца ініцыятыва Belarus Watch – вядомыя пабудовы ў некалькіх горадах свету будуць падсветленыя ў колерах народнага сцягу Беларусі.


Дэпутат Міхал Шчэрба і кіарўнік Беларускага Дому ў Варшаве - Алесь Зарэмбюк Дэпутат Міхал Шчэрба і кіарўнік Беларускага Дому ў Варшаве - Алесь Зарэмбюк

На канферэнцыі прысутнічаў таксама Міхал Шчэрба, адзін з чальцоў адмысловай камісіі польскага Сэйму па справам Беларусі. Расказаў нам пра сустрэчу палітыкаў і дзеячаў з польскім амбудсменам Адам Боднарам, а таксама пра супрацу розных польскіх палітычных сілаў у падтрымцы беларускага народа.

- Перадусім гэта была першая такога тыпу сустрэча, на якой прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх арганізацыі, якія збіраюцца дапамагаць Беларусі. Гэта будзе дапамога не толькі фінансавая, але таксама медычная, юрыдычная. Ствараецца таксама цэнтр, які будзе аб'ядноўваць гэтыя арганізацыі, каардынаваць іх дзеянні, каб лепш адрасаваць гэтую дапамогу. Мы займаліся візавым пытаннем, таксама пытаннем камунікацыі – адкрыццём альтэрнаўнага доступу да інтэрнэту, які сёння з’яўляецца асноўным сродкам камунікацыі беларусаў і беларусак. Падыходзім да гэтых дзеянняў у поўным супрацоўніцтве, без падзелаў паводле партыяў і поглядаў. Падчас майго візіту ў якасці назіральніка я кантактаваўся з міністэрствам замежных справаў, з прэм’ер-міністрам. Усе дзейнічаем разам. Варта адзначыць ролю грамадскіх арганізацыі, якія таксама прымалі ўдзел ва ўчарашняй сустрэчы з амбудсменам – Польская Гуманітарная Акцыя, Вялікі Аркестр Святочнай Дапамогі – яны таксама зацікаўлены ў дапамозе Беларусі. Таксама я вельмі рады, што сёння тут, у варшаўскім метро, але і на іншых рэкламных плошчах пачалі з’яўляцца звесткі пра магчымасць дапамагчы Беларусі – дастаткова падысці да білборда і запісаць QR-код, які напраўляе непасрэдна на збор сродкаў, арганізаваны Беларускім Домам у Варшаве.

Нагадаем, што акрамя фінансавай дапамогі, польскі бок абяцаў змяніць візавы рэжым для беларусаў, а шматлікія ўніверсітэты прапануюць дапамогу студэнтам, адлічаным з беларускіх ВНУ па палітычных прычынах.

слухайце аўдыё

Альберт Ежы Вяжбіцкі