Дырэктар беларускамоўнага тэлеканалу „Белсат” Агнешка Рамашэўска-Гузы лічыць, што беларускія ўлады змянілі тактыку барацьбы з дэманстрантамі. Яна звяртае ўвагу, што замест жорсткага разгону дэманстрацый яны выкарыстоўваюць адміністрацыйныя затрыманні.
- Зараз рэжым вярнуўся да адміністрацыйных затрыманняў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. За гэта на доўга ў турму не змесцяць, але на тыдзень альбо два. Гэта вельмі непрыемны досвед, паколькі ўмовы ў беларускіх турмах не выконваюць ніякіх гуманітарных стандартаў. Улады лічаць, што такім чынам напалохаюць частку пратэстоўцаў. Гэта цяперашняя тактыка беларускіх уладаў, якая будзе ажыццяўляцца таксама ў бліжэйшым часе.
Агнешка Рамашэўска-Гузы дадала, што дзеянні праціўнікаў Лукашэнкі ўскладняе беларускае заканадаўства.
- У іх дылема, калі ў сваіх дзеяннях яны не хочуць парушаць беларускага заканадаўства, якое дарэчы часта супярэчыць міжнародным стандартам, напрыклад, калі гаворка ідзе пра свабоду слова, то ці наагул яны змогуць нешта зрабіць. Таму, паводле мяне, перад беларусамі зараз сур’ёзныя выклікі.
Нагадваем, члены Каардынацыйнага савета, мэта якога - садзейнічаць мірнай перадачы ўлады ў Беларусі, былі выкліканыя на допыты. Між іншым, у Следчым камітэце пабывалі ўжо лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч і былы дыпламат Павел Латушка. З сямі членаў прэзідыума савета на слуханні выклікалі ўжо шэсць чалавек.
аз