Польскія літаратары апублікавалі заяву ў сувязі з падзеямі ў Беларусі. Пэн-клуб выступае супраць гвалту з боку беларускай дзяржавы і падтрымлівае імкненне беларусаў да свабоды:
У Беларусі ўжо шмат дзён ідзе акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах. Афіцыйна паведамленыя, адкрыта ілжывыя вынікі не прызнаюцца вялікай часткай грамадства і міжнароднай супольнасцю, у тым ліку Еўрапейскім саюзам.
Мы падтрымліваем справу пратэстоўцаў, патрабуем павагі да правоў чалавека і грамадзянскіх правоў у Беларусі, заклікаем тых, каму яны дарагія, заклікаем грамадскія арганізацыі і ўрады зрабіць усё, што можа перадухіліць масавыя злачынствы ў Беларусі і падтрымаць краіну на шляху да свабоды.
Польскі Пэн-клуб абураны адсутнасцю свабоды слова і нахабнай фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. ПЭН клуб падтрымлівае змаганне за асноўныя правы чалавека і выказвае салідарнасць беларускаму грамадству. Польскія літаратары звярнуліся да міжнароднай супольнасці з заклікам зрабіць усё магчымае каб не дапусціць праліцця крыві ў Беларусі.
аев