Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская сялянская партыя станоўча ацэньвае ўчарашнюю міжпартыйную сустрэчу ў Канцылярыі прэм’ера

27.08.2020 10:10
Тэафіл Барташэўскі: Сустрэча ў Канцылярыі прэм’ера мела вельмі канструктыўны характар. Гэта быў правільны крок.
   ,  .
Сустрэча ў Канцылярыі прэм’ера, прысвечаная Беларусі.PAP/Leszek Szymański

Дэпутат ад Польскай сялянскай партыі Тэафіл Барташэўскі (Teofil Bartoszewski) заявіў, што свабодная і дэмакратычная Беларусь - у інтарэсе Польшчы. Госць Першай праграмы грамадскага Польскага радыё ацаніў, што ўчарашняя сустрэча ў Канцылярыі прэм’ера, прысвечаная Беларусі, была вельмі станоўчая.

- Сустрэча у Канцылярыі прэм’ера мела вельмі канструктыўны характар. Гэта быў правільны крок. Я спадзяюся, што падобным чынам будзе адбывацца таксама ў выпадку іншых пытанняў дзяржаўнага характару. Замежная палітыка больш эфектыўная, калі ўсе гавораць у адзін голас. Гэта павялічвае шанец на станоўчыя вынікі перамоваў. Гэта правільны кірунак палітыкі.

Нагадваем, учора прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі сустрэўся з прадстаўнікамі палітычных фракцый у Сейме па справе Беларусі. Палітыкі згадзіліся, што незалежнасць Беларусі адпавядае інтарэсам Польшчы.

Кіраўнік урада паведаміў, што міжпартыйная сустрэча польскіх дэпутатаў па справе  Беларусі адбудзецца таксама ў Еўрапарламенце.

аз