Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве шпіталізаваныя тры беларусы, якія пацярпелі падчас пратэстаў у Беларусі

27.08.2020 11:02
Кіраўнік Кабінета прэм'ер-міністра Міхал Дворчык паведаміў, што тры беларусы прыбылі ў Польшчу сёння.
K  -  .
Kіраўнік Кабінета прэм'ер-міністра Міхал Дворчык.Foto: Wojciech Kusiński/PR

Тры чалавекі, якія пацярпелі падчас пратэстаў у Беларусі, прыбылі ў Польшчу, заявіў кіраўнік Кабінета прэм'ер-міністра.

Міхал Дворчык(Michał Dworczyk) сказаў, што польская дапамога беларусам ажыццяўляецца ў дзвюх сферах. Першая - гэта міжнародны форум, дзе Польшча мабілізуе Еўрасаюз да рашучых дзеянняў супраць тых, хто ўжывае гвалт у дачыненні да дэманстрантаў і тых, хто ўдзельнічаў у фальсіфікацыі выбараў. Другая сфера дзейнасці на карысць Беларусі - праграма „Салідарныя з Беларуссю”.

- Гэтыя праграмы стартуюць. Пра гэта мы размаўлялі таксама падчас учарашняй сустрэчы. Прадстаўнікі апазіцыі, напрыклад, Яцэк Пратасевіч прапанавалі свае, дарэчы, вельмі добрыя праекты дапамогі. Сёння ў Польшчу прыехалі тры першыя грамадзяне Беларусі, якія пацярпелі падчас пратэстаў. Яны будуць шпіталізаваныя ў адной з варшаўскіх бальніцаў.

Нагадваем, агучаная ў палове жніўня праграма „Салідарныя з Беларуссю” прадугледжвае 50 мільёнаў злотых на падтрымку рэпрэсаваных, грамадзянскай супольнасці і свабодных СМІ ў Беларусі.

аз