Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскае МЗС умяшалася па справе затрымання гуманітарнага грузу для беларусаў

27.08.2020 14:01
Грузавікі перасеклі польскую мяжу ў сераду ўвечары, але пакуль яшчэ не атрымалі дазволу на ўезд у Беларусь.
         .
Польскае МЗС умяшалася па справе затрымання гуманітарнага грузу для беларусаў.PAP/Artur Reszko

Міністэрства замежных спраў умяшалася па справе затрымання на беларускай мяжы транспарту з гуманітарнай дапамогай для бастуючых беларусаў. Калона з 20 тонамі дапамогі, падрыхтаванай польскім прафсаюзам „Салідарнасць”, ужо некалькі гадзін стаіць на памежным пераходзе ў Баброўніках.

Грузавікі перасеклі польскую мяжу ў сераду ўвечары, але пакуль яшчэ не атрымалі дазволу на ўезд у Беларусь. З беларускага боку вядзецца мытнае афармленне.

Прэс-сакратар нацыянальнага камітэта „Салідарнасці” Марэк Левандоўскі заявіў, што беларускія мытнікі не хочуць прапусціць груз з-за адсутнасці дакументацыі. Паводле польскіх прафсаюзьнікаў, гэта выключна нагода не пусціць грузу.

Калона перавозіць амаль 20 тон прадуктаў харчавання. У рамках дапамогі пратэстоўцам у Беларусі прафсаюз „Салідарнасць” пералічаў таксама мільён злотых у фонд „Салідарныя з Беларуссю”.

аз