Міністэрства замежных спраў умяшалася па справе затрымання на беларускай мяжы транспарту з гуманітарнай дапамогай для бастуючых беларусаў. Калона з 20 тонамі дапамогі, падрыхтаванай польскім прафсаюзам „Салідарнасць”, ужо некалькі гадзін стаіць на памежным пераходзе ў Баброўніках.
Грузавікі перасеклі польскую мяжу ў сераду ўвечары, але пакуль яшчэ не атрымалі дазволу на ўезд у Беларусь. З беларускага боку вядзецца мытнае афармленне.
Прэс-сакратар нацыянальнага камітэта „Салідарнасці” Марэк Левандоўскі заявіў, што беларускія мытнікі не хочуць прапусціць груз з-за адсутнасці дакументацыі. Паводле польскіх прафсаюзьнікаў, гэта выключна нагода не пусціць грузу.
Калона перавозіць амаль 20 тон прадуктаў харчавання. У рамках дапамогі пратэстоўцам у Беларусі прафсаюз „Салідарнасць” пералічаў таксама мільён злотых у фонд „Салідарныя з Беларуссю”.
аз