Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінабароны Польшчы прадставіла прынцыпы новай сістэмы набору ў армію

02.09.2020 13:09
Працэс вярбоўкі салдат будзе скарочаны са 190 дзён да максімальна 50 дзён.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Міністэрства нацыянальнай абароны прадставіла прынцыпы новай сістэмы набору ў армію. Новая сістэма прадбачвае онлайн-рэгістрацыю кандыдатаў у салдаты і стварэнне Вайсковых цэнтраў набору, што значна паскорыць працэдуры адбору кандыдатаў.

Па словах міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марыюша Блашчака, навінка – гэта, між іншым, спецыяльны партал.

- Пачынае працу партал набору пад назваю «Стань салдатам». Калі кандыдат зарэгіструецца на партале, ён атрымае звесткі, куды і калі павінен звярнуцца. Вайсковыя цэнтры набору будуць зладжаны паводле часовага прынцыпу ў месцы, куды будзе бліжэй за ўсё самай вялікай колькасці кандыдатаў. У такім цэнтры на працягу аднаго дня, максімальна двух дзён, адбудзецца суразмоўе, медычнае абследаванне і гутарка з псіхолагам.

Дзякуючы новай сістэме, паводле падлікаў мінабароны, працэс вярбоўкі салдат будзе скарочаны са 190 дзён да максімальна 50 дзён.

ПР/нг