Вайскоўцы гатовыя пачаць будаўніцтва пантоннага мосту на рацэ Вісле на працягу некалькіх гадзін пасля атрымання горадам адпаведных дазволаў. Яго ўстаноўка зойме тры дні.
Будаўніцтва мосту, на якім павінен быць размешчана труба-калектар для скіду сцёкавых вод з левабярэжнай Варшавы ў ачышчальны комплекс «Чайка», было галоўнай тэмай пасяджэння спецыяльнай групы па крызіснай сітуацыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі мэрыі Варшавы, сталічнай кампаніі водазабеспячэння і арміі.
Аварыя калектараў пад дном Віслы, па якіх сцёкі паступаюць у «Чайку», стала сур’ёзнейшай экалагічнай катастрофай у Польшчы. Падобная аварыя здарылася амаль роўна год таму. З пачатку сёлетняй аварыі ў Віслу трапіла амаль 1,4 мільёна кубаметраў сцёкавых вод.
Учора Рэгіянальная пракуратура Варшавы пачала расследаванне прычын аварыі.
ПР/нг