Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы выкрыта 612 новыя выпадкі заражэння SARS-CoV-2

03.09.2020 11:11
Агульная колькасць смяротных ахвяр у краіне склала 2 092 чалавекі.
       2 092 .
Агульная колькасць смяротных ахвяр у краіне склала 2 092 чалавекі.PAP/EPA/Alessandro Di Marco

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 612 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. За суткі ад COVID-19 памерлі 14 пацыентаў, а выздаравела 728.

Найбольшая колькасць новых інфекцый была пацверджана ў Малапольскім (100 выпадкаў), Мазавецкім ( 93 выпадкі) і Сілескім (71 выпадак) ваяводствах. Найменш у Любускім – 7 выпадкаў. За суткі ў Падляскім ваяводстве было выяўлена 10 новых каранавірусных інфекцый.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што большасць памерлых учора пацыентаў мела таксама іншыя захворванні.

За час эпідэміі ў краіне пацверджана 69 тысяч 129 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Агульная колькасць смяротных ахвяр у краіне склала 2 092 чалавекі. Выздаравелі 48 тысяч 593.

аз