Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Упершыню з пачатку эпідэміі ў Польшчы скарацілася беспрацоўе

04.09.2020 09:12
Узровень беспрацоўя ў жніўні склаў 6,1% і застаўся на тым самым узроўні, што ў ліпені.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Wojciech Pacewicz

Падлікі прадставіла Міністэрства сям'і, працы ды сацыяльнай палітыкі Польшчы. Гэта першая такая сітуацыя пасля пачатку эпідэміі каранавірусу, калі беспрацоўе не павялічвалася.

Паводле словаў міністра Марлены Малёнг, у жніўні ва ўпраўленнях працы зарэгістравалася беспрацоўнымі на пяцьсот чалавек менш, чым месяц раней.

- Беспрацоўе ўтрымліваецца на ўзроўні 6,1%, то бок на ўзроўні ліпеня ды чэрвеня. Інструменты, якія былі прадстаўленыя ў Антыкрызісным шчыце падзейнічалі. Больш за 135 мільярдаў злотых пайшлі на ратаванне месцаў працы. Яшчэ адна добрая інфармацыя – гэта скарачэнне колькасці беспрацоўных на паўтысячы чалавек. Цяпер у нас мільён дваццаць дзевяць тысяч беспрацоўных, на паўтысячы менш, чым у ліпені.

Ліпень стаў першым месяцам з пачатку пандэміі, калі паказнік беспрацоўя не павялічыўся. Колькасць беспрацоўных на канец жніўня 2020 года склала мільён 29 тысяч чалавек і крыху зменшылася ў параўнанні з ліпенем. Зніжэнне было зафіксавана ў дзесяці ваяводствах.

юл