Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы заўважана вялізарнае скарачэнне паветранага руху

04.09.2020 14:23
Для аднаўлення маштабаў перавозак галіне спатрэбіцца 4 гады працы ды вялікія інвестыцыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock/motive56

У Польшчы назіраецца значнае зніжэнне паветранага руху ў гэтым летнім сезоне. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года інтэнсіўнасць пералётаў складзе 60-70%, – кажа кіраўнік Польскага агенцтва паветранага руху (ПАПР) Януш Янішэўскі.

Паветраны рух сёння знаходзіцца на ўзроўні прыблізна 40-45% ад таго, што было ў 2019 годзе, з пункту гледжання як транзітных перавозак, так і ўваходнага і выходнага трафіку з польскіх аэрапортаў.

Прагнозы паказваюць, што паветраны рух да ўзроўню перад пандэміяй вернецца не раней чым у 2024 годзе, – дадаў кіраўнік ведамства, падкрэсліўшы, што неабходна інвеставаць, каб паветраныя перавозкі аднавіліся.

ПАПР робіць акцэнт на развіцці інавацыйных тэхналогіяў для прамысловасці і рашэннях, якія дазволяць бяспечна інтэграваць пілатуемую авіяцыю з хутка растучым рынкам беспілотнікаў. Гэта наш спосаб барацьбы з крызісам, – сказаў Януш Янішэўскі.

юл