Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі паведаміў, што ўзгоднены план візіту былой кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай. Яблоньскі паведаміў, што Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім:
-Мы падтрымліваем прагненне беларусаў самім вырашаць свой лёс. Гаворка не ідзе пра ўмяшанне ва ўнутраныя справы гэтай краіны.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, сустрэча польскага прэм'ера з Ціханоўскай адбудзецца 9 верасня ў сядзібе фонду «Беларускім дом у Варшаве».
Нагадаем, з 10 на 11 жніўня спецслужбы Беларусі змусілі яе пакінуць краіну. 14 жніўня Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Каардынацыйнай рады па мірнай перадачы ўлады ў Беларусі.
эж