Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы працягваецца эпідэмія Sars-Cov-2

05.09.2020 11:47
Больш за ўсё новых выпадкаў заражэння COVID-19 выяўлена ў на поўдні Польшчы, у Малапольскім ваяводстве.
Koronawirus w Polsce.
Koronawirus w Polsce.PAP/Łukasz Gągulski

Міністэрства аховы здароўя паведаміла ў суботу, 5 верасня, што за мінулыя суткі ў краіне зафіксавана 567 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2. Памерлі 13 пацыентаў з гэтай хваробай.

Больш за ўсё новых выпадкаў заражэння COVID-19 выяўлена ў на поўдні Польшчы, у Малапольскім ваяводстве (129).

У агульнай складанасці з пачатку пандэміі на тэрыторыі Польшчы зарэгістравалі амаль 68 тысяч хворых. Памерлі 2058 пацыентаў з Sars-Cov-2. З-за імклівага росту ліку новых заражэнняў заражэнняў кранавірусам у 10 муніцыпалітэтах Польшчы ўведзены дадатковыя захады эпідэміялагічнай бяспекі.

IAR/эж