Беларуская Служба

Польшча распачынае праграму Poland Business Harbour для рэлакацыі беларускага ІТ-бізнесу

08.09.2020 18:54
9 верасня будзе запушчаны сайт праграмы і спецыяльная тэлефонная лінія.
Jadwiga Emilewicz
Jadwiga EmilewiczTwitter/Ministerstwo Rozwoju

Польскі ўрад распачне спецыяльную праграму падтрымкі для беларускіх IT-прадпрымальнікаў. Варшава разлічвае на тое, каб падчас палітычных хваляванняў беларускія «айцішнікі» маглі знайсці прытулак для сваіх кампаніяў у Польшчы. Пра гэта заявіла віцэ-прэм’ер Ядвіга Эмілевіч падчас эканамічнага форуму ў Карпачы:

-Што мы прапануем. Па-першае, хуткую візавую сцежку для прадпрымальнікаў ды іх сем’яў, каб яны маглі бяспечна і хутка прыехаць у Польшчу. Прапануем хуткую сцежку, завязаную з эпідэміялагічнымі абмежаваннямі. Таксама прапануем паслугу «бізнес-кансьерж» – правая падтрымка ўжо тут, на месцы.

9 верасня будзе запушчаны сайт праграмы і спецыяльная тэлефонная лінія. Першыя беларускія ІТ-кампаніі пераедуць у Польшчу ўжо на гэтым тыдні.

IAR/эж