Беларуская Служба

Польшча прапануе «План Маршала для Беларусі»

14.09.2020 16:26
Згаданую ініцыятыву прадставіць Бруселю прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ад імя Вышаградскай групы.
 ,
Дом урада, МінскRudoslawa_Lucyferowska/pixabay.com/CC0 Public Domain

Варшава запрапануе партнёрам з Еўрасаюза «План Маршала для Беларусі». Згаданую ініцыятыву прадставіць Бруселю прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ад імя Вышаградскай групы, паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэмʼера Міхал Дворчык.

- На бліжэйшай сустрэчы лідараў Еўрасаюза прэмʼер Польшчы прадставіць гэтак званы «план Маршала для Беларусі». Гэта шэраг прапаноў, перш за ўсё эканамічнага характару, якія б былі прапанаваныя Мінску ў выпадку правядзення паўторных дэмакратычных выбараў. Гэта праект эканамічнай дапамогі Беларусі, свайго роду «дарожная карта», у тым ліку стварэнне стабілізацыйнага фонду.

Сёння адбылася сустрэча прэмʼер-міністра Матэвуша Маравецкага і міністраў яго ўраду з прадстаўнікамі польскай апазіцыі. На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі і пытанне дапамогі з боку Польшчы дэмакратычнай беларускай грамадскасці.

вс