У 2021 годзе мінімальны заробак у Польшчы будзе ўстаноўлены на ўзроўні 2 тыс. 800 злотых (630 еўра паводле курсу на сёння). Пра гэта паведаміла намеснік міністра па пытаннях сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Аліна Новак. Раней планавалася, што ў наступным годзе мінімальны заробак складзе 3 тыс. злотых, аднак сітуацыя змянілася з-за пандэміі і падзення эканамічных паказчыкаў.
- Мы стараемся такім чынам павысіць мінімальны заробак, каб не пашкодзіць эканоміцы. І гэта для нас прыярытэт. Паўгода таму мы планавалі, што мінімальная зарплата складзе 3 тыс. злотых, аднак планы прыйшлося перагледзець у сувязі з эпідэміяй каранавіруса і з-за таго, што змянілася эканамічная сітуацыя.
Пры гэтым Аліна Новак паведаміла, што на сённяшні дзень урад прытрымліваецца планаў росту мінімальнага заробку да 4 тыс. злотых (900 еўра) у 2024 годзе.
Актуальна мінімальная зарплата ў Польшчы складае 2 тыс. 600 злотых (585 еўра).
вс