У Польшчы занепакоеныя падзеямі ў Беларусі, паколькі незалежнасць гэтай краіны з’яўляецца важнейшым фактарам бяспекі польскай дзяржавы. Аб гэтым заявіў у эфіры Польскага радыё міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
- Так, як незалежнасць Украіны з’яўляецца гарантыяй нашай бяспекі, так і незалежнасць Беларусі з’яўляецца такой гарантыяй. Я вельмі цешуся, што польскія ўлады актыўна дзейнічаюць у дадзенай плоскасці. Я маю на ўвазе ініцыятыву прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага, якая была прадстаўлена на форуме Вышаградскай групы ў пятніцу. Гаворка ідзе пра план накшталт «плану Маршала», гэта значыць, фінансавай дапамогі для Беларусі.
У апошнюю пятніцу на сустрэчы Вышаградскай групы прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі прадставіў план фінансавай падтрымкі беларускага народа, які кіраўнік ураду назваў «Планам Маршала». Дэталі плану стануць вядомыя ў бліжэйшыя дні.
нг