Беларуская Служба

Перад пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Варшаве адбудзецца пікет

16.09.2020 09:25
Мерапрыемства арганізаванае напярэдадні 81-й гадавіны нападзення Савецкага Саюза на Польшчу 17 верасня 1939 года.
    .
Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Варшаве. Автор: Wistula - собственная работа, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=16249795

Сёння - напярэдадні 81-й гадавіны нападзення СССР на Польшчу перад пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Варшаве адбудзецца дэманстрацыя. Пачатак акцыі запланаваны на 19.00 паводле польскага часу. Яе мэта – нагадаць пра савецкія злачынствы і ўшанаваць памяць іх ахвяр.

Арганізатарамі дэманстрацыі з’яўляюцца Асацыяцыя „Свабоднае слова” і клубы чытачоў выдання Gazeta Polska. У сацыяльных сетках яны паведамляюць, што мерапрыемства павінна нагадаць пра сапраўдныя прычыны савецкай агрэсіі, якая адбылася 17 верасня 1939 года і выказаць супраціў у дачыненні да стаўлення цяперашніх расійскіх уладаў да гэтай гістарычнай праўды.

У афіцыйнай дыпламатычнай ноце ад 17 верасня 1939 году ўлады СССР заявілі, што прычынай уварвання Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчу была абарона жыхароў Заходняй Украіны і Беларусі. Паводле саветаў, у выніку нападу Трэцяга Рэйха польская дзяржава спыніла сваё існаванне.

Фактычна агрэсія стала вынікам сакрэтнага, дадатковага пратакола ў пакце Рыбентропа-Молатава. У дакуменце, падпісаным 23 жніўня 1939 году паміж Савецкім Саюзам і Трэцім Рэйхам, былі апісаны падрабязнасці сумеснага нападзення і падзелу Польшчы.

аз