Беларуская Служба

Сёння Сусветны дзень дэпартаваных у Сібір

17.09.2020 15:45
Па ўсёй Польшчы праходзяць урачыстасці ўшанавання памяці ахвяр савецкай агрэсіі.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Tomasz Gzell

Свята праводзіцца штогод у гадавіну нападу Чырвонай Арміі на Польшчу. Апоўдні ў варшаўскім мікрараёне Муранаў, ля помніка загінулых і забітых на Усходзе, адбылася цырымонія ўшанавання памяці ахвяр савецкай агрэсіі супраць Польшчы.

81 год таму, 17 верасня 1939 года, СССР напаў на Польшчу. Чырвоная Армія ўварвалася ва ўсходнія раёны тагачаснай польскай дзяржавы. Такім чынам, былі рэалізаваныя палажэнні сакрэтнага пратакола пакта Рыбентропа-Молатава, у якім Германія і СССР падзялілі Еўропу на сферы ўплыву паміж сабой. Следствам хаўрусу паміж Гітлерам і Сталінам стаў падзел Польшчы.

У 2018 годзе прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўнёс на разгляд Сейма праект закона аб фінансавай дапамозе палякам, сасланым у СССР у 1939-1956 гадах. Для таго каб так званыя «Сібіракі» маглі атрымаць кампенсацыю за дэпартацыю.

Гэтая кампенсацыя палягае на прадстаўленні аднаразовай грашовай дапамогі ў памеры, прапарцыйнай перыяду ссылкі або дэпартацыі ў СССР (200 злотых за кожны поўны месяц рэпрэсіі ў 1939-1956 гадах, але не менш за 2400 злотых), паведамляецца на сайце прэзідэнты Польшча.

юл