Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чэргі фураў на ўезд у Беларусь дасягаюць нават 20 кіламетраў

27.09.2020 13:26
Чэргі паўсталі з гвалтоўнага зніжэнне прапускной здольнасці беларускай мытні.
Аўдыё

Прыкладна 42 гадзіны павінны чакаць на ўезд на тэрыторыю Беларусі кіроўцы грузавікоў на пераходзе ў Баброўніках. У два разы менш часу зойме праезд праз пераход у Кузніцы-Беластоцкай.

Прэсавы сакратар польскай паліцыі Томаш Крупа заявіў, што чэргі на ўезд у Беларусь дасягаюць больш за 20 кіламетраў. Паліцыя стварыла адмысловыя буферныя зоны перад памежнымі пераходамі, каб фуры не блакавалі дарожнага руху:

- Буферныя зоны павінны не дапусціць блакаванне памежных вёсак Саколка і Вавілы, якія знаходзяцца на дарозе да памежнага пераходу Баброўнікі.

Чэргі паўсталі з гвалтоўнага зніжэнне прапускной здольнасці беларускай мытні. Беларускі бок тлумачыць гэта аварыяй камп'ютарнай сістэмы.

IAR/эж