Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эпідэмія каранавіруса ў Польшчы набірае моц

27.09.2020 13:33
З пачатку эпідэміі каранавіруса ў Польшчы пацверджана 87330 выпадкаў заражэння, памерлі 2432 асобы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/KOEN VAN WEEL

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла што, за апошнія суткі пацверджана 1350 новых выпадкаў заражэння каранавірусам SARS-CoV-2. У выніку гэтай хваробы памерла восем чалавек. Больш за ўсё новых выпадкаў заражэнняў зафіксавана ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве і паўночным захадзе – у Памор’і.

З пачатку эпідэміі каранавіруса ў Польшчы пацверджана 87330 выпадкаў заражэння, памерлі 2432 асобы.

Адначасова колькасць заражэнняў SARS-CoV-2 у свеце працягвае расці набліжаецца да 33 млн. Ад гэтай хваробы ўжо памерлі 994,5 тысячы чалавек.

IAR/PAP/эж