Міністэрства аховы здароўя заклікае пацыентаў не пазбягаць медыцынскіх аглядаў, нягледзячы на пандэмію каранавіруса. Намеснік міністра Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) падкрэсліў, што гэта асабліва важнае ў выпадку анкалагічных захворванняў:
- Каранавірус - гэта вялікая небяспека. Аднак у пацыентаў таксама іншыя захворванні – хваробы сэрца, рак. Калі мы заўважым нейкія падазроныя сімптомы, то мы неадкладна павінны прайсці медыцынскі агляд. Адтэрмінаванне лячэння можа мець негатыўныя наступствы для здароўя пацыента. Таму я заклікаю ўсіх тэлефанаваць лекару, наведаць яго асабіста, а напэўна атрымаем дапамогу.
Вальдэмар Краска прывёў статыстычныя дадзеныя, якія паказваюць, што выяўленне анкалагічных захворванняў у Польшчы ўпала вясной, то бок падчас першай хвалі эпідэміі каранавіруса. Цягам апошніх месяцаў сітуацыя палепшылася і колькасць выяўленых анкалагічных захворванняў параўнальна з папярэднімі гадамі.
аз