Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Завяршаецца акцыя па ўшанаванні геройства змагароў за свабоду Польшчы падчас вайны

02.10.2020 08:00
Варшаўскае паўстанне супраць гітлераўскіх акупантаў капітулявала роўна 76 гадоў таму.
BohaterON - włącz historię to ogólnopolska kampania mająca na celu upamiętnienie i uhonorowanie uczestników Powstania Warszawskiego oraz promocję historii Polski XX w.
"BohaterON - włącz historię!" to ogólnopolska kampania mająca na celu upamiętnienie i uhonorowanie uczestników Powstania Warszawskiego oraz promocję historii Polski XX w.Mat. promocyjne

Завяршаецца акцыя па ўшанаванні геройства змагароў за свабоду Польшчы падчас Другой сусветнай вайны. Сёння апошні дзень, калі можна выслаць паштоўку варшаўскім паўстанцам у рамках кампаніі «BohaterOn – włącz historię». Каб выслаць паштоўку, трэба ўвайсці на сайт акцыі, выбраць від паштоўкі і напісаць пажаданні паўстанцу – максімальна 25 слоў. Гэты ліміт абраны невыпадкова – менавіта столькі слоў можна было выкарыстаць у паўстанцкай карэспандэнцыі.

Сёлета палякі высылаюць паштоўкі толькі ў фармаце онлайн і за плату – даступныя наміналы: 10, 50 і 100 злотых. За гэтыя грошы арганізатары не толькі пакрываюць кошты друку і дыстрыбуцыі паштовак, але таксама аказваюць дапамогу паўстанцам.

Гэта ўжо пятае выданне акцыі па ўшанаванні варшаўскіх паўстанцаў. На працягу чатырох папярэдніх палякі выслалі паўстанцам больш за 830 тыс. паштовак са словамі падзякі за іх учынкі.

Варшаўскае паўстанне супраць гітлераўскіх акупантаў капітулявала роўна 76 гадоў таму.

нг