Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі зарэгістравана 2292 выпадкі заражэння каранавірусам. У некаторых ваяводствах колькасць выпадкаў заражэння за суткі перавысіла 200. Сітуацыю пракаментаваў Войцех Андрусевіч, прэс-сакратар польскага Мінздароўя:
-Калі мы фіксуем такія колькасці ў рэгіёнах, то бачым, дзе існуе найбольшая пагроза. Вірус далей сярод нас і на жаль, калі не будзем захоўваць дыстанцыю, дбаць пра гігіену і насіць маскі, тады гэты вірус будзе вялікай пагрозай для нас.
У шпіталях з прычыны каранавіруса знаходзіцца амаль 3 тысячы людзей. 166 падлучаны да апаратаў ШВЛ.
IAR/аев