Па рашэнні прэзідэнта Анджэя Дуды, у бліжэйшы панядзелак 5 кастрычніка адбудуцца кадравыя змены ў складзе Рады міністраў. З адпаведнай просьбаю да галавы дзяржавы звярнуўся прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Пра гэта паведаміў сакратар у Канцылярыі прэзідэнта Блажэй Спыхальскі. Новы склад ураду ўжо вядомы.
Паводле словаў Спыхальскага, прыняцце прысягі новымі членамі ўраду не было магчымым на гэтым тыдні па розных прычынах, але ў панядзелак у 15.00 фармальна новыя члены Кабінету міністраў пачнуць сваю дзейнасць.
Сярод новых міністраў ёсць, між іншым, кіраўнікі аб’яднаных міністэрстваў. Міністр Гжэгаж Пуда будзе кіраваць Міністэрствам сельскай гаспадаркі і лясной гаспадаркі. Міністр Пшэмыслаў Чарнэк стане на чале аб’яднаных Міністэрстваў нацыянальнай адукацыі ды вышэйшай адукацыі і навукі. У сваю чаргу Міхал Цесьляк зойме пасаду міністра па справах муніцыпальных органаў у Канцылярыі прэм’ер-міністра.
Членам ураду стане таксама старшыня партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі ў рангу віцэ-прэм’ера.
нг