Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 2 367 новых, пацверджаных выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй.
Найбольшая колькасць новых інфекцый зафіксаваная ў Малапольскім - 290, Мазавецкім -277 і Паморскім - 244 ваяводствах.
За суткі памерлі 34заражаныя асобы. Рашучая большасць з іх апрача COVID-19 мела таксама іншыя хваробы.
На сённяшні дзень з пачатку эпідэміі ў Польшчы былі зафікасаваныя 98 140 інфекцый. Памерлі 2 604 чалавекі. 72 902 чалавекі выздаравелі.
З -за COVID-19 шпіталізаваныя 2 850 пацыентаў. 179 з іх падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
аз