Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія ўлады плануюць усталяваць помнік Леху Качыньскаму ў Любліне

03.10.2020 19:31
Мэта ініцыятывы – нагадаць пра сувязі трагічна загінулага прэзідэнта Леха Качыньскага з Люблінам.
 -,     .
Намеснік прэм'ер-міністра, міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін.PAP/Wojtek Jargiło

Намеснік прэм'ер-міністра, міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін(Jacek Sasin) абвясціў пра пачатак ініцыятывы, накіраванай на фінансаванне і будаўніцтва помніка Леху Качыньскаму ў Любліне(Lublin). Помнік плануюць усталяваць на плошчы Гражыны Храстоўскай(Grażyny Chrostowskiej) - каля чыгуначнай станцыі.

Падчас прэс-канферэнцыі грамадскага камітэта па будаўніцтве помніка Яцэк Сасін нагадаў пра заслугі трагічна загінулага прэзідэнта і яго дзейнасць на міжнароднай арэне.

Палітык падкрэсліў, што мэта ініцыятывы – нагадаць пра сувязі Леха Качыньскага з Люблінам. У гэтым кантэксце Сасін згадаў сустрэчы былога прэзідэнта з жыхарамі горада і факт, што Лех Качыньскі заўсёды падкрэсліваў ролю Любліна ў польскай гісторыі.

Яцэк Сасін нагадаў, што прэзідэнт унёс свой уклад у вышэйшую адукацыю ў Любліне. „Менавіта па ініцыятыве прэзідэнта Леха Качыньскага быў прыняты закон, які гарантуе фінансаванне Люблінскага каталіцкага універсітэта з дзяржаўнага бюджэту”, - нагадаў палітык.

Міністр Яцэк Сасін дадаў, што для будаўніцтва помніка Леху Качыньскаму ў Любліне будзе арганізаваны збор сродкаў, каб праект набыў грамадскае вымярэнне.

аз