Сезонныя інфекцыйныя захворванні, якімі людзі перахварэлі ў мінулым, могуць ахоўваць іх ад Covid-19. Такія высновы прыносіць даследаванне амерыканскіх навукоўцаў з медычнага цэнтру ў Рочэстары. Гэтае ж даследаванне паказвае, што імунітэт на каранавірус захоўваецца доўга, верагодна, нават усё жыццё.
Аўтары падкрэсліваюць, што гэта першая на свеце праца, якая даказвае, што вірус SARS-CoV-2 індуцыруе клеткі памяці Б – клеткі імуннай сістэмы, якія фіксуюць мікробаў і вырабляюць антыцелы, каб іх знішчыць, а таксама захоўваюць іх у памяці. Таму наступным разам, калі мікроб трапіць у арганізм, клеткі Б пачынаюць дзейнічаць хутчэй, каб перамагчы інфекцыю яшчэ да таго, як яна развінецца.
Клеткі Б могуць жыць у імуннай сістэме дзесяцігоддзямі, таму, па тэорыі, яны змогуць ахоўваць людзей, якія перахварэлі Covid-19, ад наступных інфекцыяў доўгі час. Аднак далейшыя эксперыменты павінны праверыць дадзены тэзіс – адзначаюць эксперты.
Учора ў Польшчы паведамлялася пра рэкордную колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам – 2 тыс. 367 чалавек.
нг