Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

2006 новых выпадкаў заражэння каранавірусам выяўлена ў Польшчы за апошнія суткі

05.10.2020 12:05
Паводле прагнозаў, колькасць інфекцый застанецца на аналагічным узроўні ў бліжэйшыя дні.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDziurek / Shutterstock.com

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра дзве тысячы шэсць новых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Памерла 29 чалавек.

Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў на прэс-канферэнцыі, што ў апошнія дні на штодзённыя вынікі ўплывалі ў асноўным буйныя гарады.

Войцех Андрусевіч адзначыў, што, паводле прагнозаў міністэрства, колькасць інфекцый застанецца на аналагічным узроўні ў бліжэйшыя дні. Ён сказаў, што ачагі інфекцыі як правіла дробныя, няма вельмі буйных. Ён прывёў прыклад Мазовіі, дзе з 336 выпадкаў няма ачагу, дзе было б больш за 40 заражаных. Ён сказаў, што невялікія ачагі захворвання пераважаюць на малых прадпрыемствах і ў невялікіх медычных цэнтрах. Андрусевіч настойліва просіць жыхароў Польшчы насіць санітарныя маскі.

Найбольшая колькасць новых інфекцый была выяўлена сёння ў ваяводствах: Мазавецкім - 336, Малапольскім - 217 і Паморскім - 202.

ПР/нг