Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Услед за Літвой Польшча адклікае амбасадара з Беларусі

06.10.2020 05:58
«Падтрымка беларусаў і іх намаганняў па дэмакратызацыі краіны застаецца для нас прыярытэтам». 
Zbigniew Rau
Zbigniew RauPAP/Mateusz Marek

Еўрапейскі Звяз адклікае для кансультацый частку амбасадраў сваіх краін, якія працуюць у Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў у  Twitter.

«Узгоднена з Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і краінамі-чальцамі ЕЗ мы вырашылі адклікаць для кансультацый частку амбасадраў, акрэдытаваных у Беларусі», — напісаў Раў.

«Падтрымка беларусаў і іх намаганняў па дэмакратызацыі краіны застаецца для нас прыярытэтам. Нам патрэбныя адкрытыя каналы сувязі, каб падтрымаць тых, хто змагаецца за незалежную, суверэнную і дэмакратычную Беларусь», — адзначыў міністр.


nashaniva.by/эж

Літва адклікае свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый

05.10.2020 21:15
У Вільні яшчэ спадзяюцца, што ўдасца дамовіцца з Мінскам не скарачаць дыпламатычны персанал.