Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прысяга новага ўраду пройдзе без фізічнага ўдзелу некаторых міністраў

06.10.2020 11:09
З увагі на небяспеку каранавіруса ўрачыстасць правядуць у парку Прэзідэнцкага палаца.
  -
Пшэмыслаў Чарнэк - новы міністр адукацыі і навукіPAP/Wojtek Jargiło

Сёння а 14:00 польскага часу адбудзецца інаўгурацыя новага ўраду ў Польшчы. У сувязі са спрэчкамі ўнутры кіроўнай кааліцыі правых сілаў і сыходам некаторых дэпутатаў, прэм’ер-міністр быў вымушаны сфармаваць новы кабінет.

Скарацілася колькасць міністэрстваў – з 20 да 14. Некаторыя ведамствы аб’ядналіся, як напрыклад міністэрства навукі і міністэрства адукацыі, якім з сённяшняга дня будзе кіраваць прафесар Пшэмыслаў Чарнэк. Новы міністр аднак не прысутнічаў асабіста на сённяшняй інаўгурацыі з прычыны таго, што ў выхадныя ён заразіўся каранавірусам і праходзіць каранцін.

Дадаткова, з увагі на небяспеку каранавіруса, які ў апошнія дні ў Польшчы моцна ўдарыў другой хваляй, урачыстасць правядуць не ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве, а ў парку на тэрыторыі палаца. Намінацыі новым міністрам уручыць прэзідэнт Анджэй Дуда.

 аев