Праект закона аб падзеле Мазавецкага ваяводства будзе перададзены ў Сейм не пазней за лістапад. Пра гэта ў Першай праграме грамадскага Польскага радыё паведаміў намеснік прэс-сакратара кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Радаслаў Фогель (Radosław Fogiel). Паводле палітыка, справа мае ключавое значэнне для рэгіёна:
- Найпазней у лістападзе законапраект будзе перададзены ў Сейм. Гэта важная справа, перш за ўсё, з пункту гледжання жыхароў Варшавы і Мазовіі, паколькі датычыць будучыні шматлікіх людзей і магчымасці разьвіцця іх малых радзімаў.
Адказваючы на пытанне аб прыярытэтах новага ўрада, дэпутат заявіў пра працяг рэформы судовай сістэмы і змены на рынку сродкаў масавай інфармацыі.
аз