Беларуская Служба

Польшча зноў аштрафавала «Газпром»

07.10.2020 12:35
Штраф для «Газпрома» важны для ўсіх грамадзян Польшчы, лічыць старшыня Упраўлення па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў.
Томаш ХрустныPAP/Rafał Guz

Старшыня Упраўлення па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў Польшчы Томаш Хрустны (Tomasz Chróstny) наклаў штраф на расійскі канцэрн „Газпром” і пяць іншых кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве трубаправода Nord Stream 2. Штраф для „Газпрома” складае больш за 29 мільярдаў злотых (амаль 6 мільярдаў 459 мільёнаў еўра), а штраф для астатнх кампаній - 234 мільёнаў злотых( больш за 52 мільёны еўра).

Паводле рашэння старшыні Упраўлення па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў, згаданыя кампаніі павінны скасаваць кантракты, заключаныя для фінансавання будаўніцтва газаправода.

Старшыня Упраўлення па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў Томаш Хрустны лічыць, што аштраф для кампаніі „Газпром”, важны для ўсіх грамадзян Польшчы:

- Згаданае рашэнне мае велізарнае значэнне не толькі для рынку і польскай эканомікі, але таксама для кожнага з нас. Запушчэнне Nord Stream 2 – гэта пагроза стабільнасці паставак прыроднага газу ў Польшчу. Існуе таксама вялікая рызыя павышэння цаны на газ для польскіх спажыўцоў. Таму штрафы павінны не толькі заахвоціць бакі прытрымлівацца заканадаўства, але таксама стаць перасцярогай на будучыню для іншых кампаніі, якія захочаць парушыць антыманапольныя правілы.  
Два гады таму шасці кампаніям, у тым ліку расійскаму канцэрну „Газпром”, былі прад'яўленыя абвінавачванні ў фінансаванні газаправода Nord Stream 2 без неабходнай згоды старшыні ўпраўлення.

аз