Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёлетні ўраджай у Польшчы лепшы за леташні

08.10.2020 09:48
Польскія фермеры ў 2020 годзе сабралі рэкордныя аб'ёмы збожжа - 33,3 млн тон. 
Żniwa
Żniwapixabay.com

Тры гады запар у Польшчы расце ўраджай збожжавых. Паводле ацэнак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, польскія фермеры ў 2020 годзе сабралі рэкордныя аб'ёмы збожжа - 33,3 млн тон супраць 29 млн тон у мінулым годзе. 

Рост ураджаю сёлета абумоўлены паляпшэннем ураджайнасці, паколькі плошча пасеваў была блізкая да той, якая выкарыстоўвалася годам раней.

Яшчэ ў красавіку фермеры хваляваліся аб сваіх пасевах, бо існаваў вялікі недахоп вільгаці ў глебе. Тым не менш, ападкі, якія прайшлі з канца траўня па ліпень і невялікія зімовыя страты азімых збожжавых культур, добра паўплывалі на павелічэнне ўраджайнасці. 

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у Польшчы - 42,3 ц/га супраць 36,7 ц/га ў 2019 г. Ураджай пшаніцы ацэньваецца амаль у 12 млн тон супраць 11 млн тон у 2019 г. Польскія аграрыя сабралі 5,1 млн тон (на 12% болььш, чым у 2019), а ячменю - 3,8 млн тон (рост - 13,5%).

PAP/эж