Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы чарговы рэкорд па прыросту колькасці новых выпадкаў каранавіруса

08.10.2020 12:14
Ад COVID-19 памерлі чарговыя 76 пацыентаў, што таксама з'яўляецца сутачным рэкордам з пачатку пандэміі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneEPA/LYNN BO BO

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 4280 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Гэта самы вялікі сутачны прырост з пачатку эпідэміі.

У ведамстве таксама паведамілі, што ад COVID-19 памерлі чарговыя 76 пацыентаў, што таксама з'яўляецца сутачным рэкордам з пачатку пандэміі.

У цэлым, па стане на 8 кастрычніка, у Польшчы пацверджаны больш за 111 тысяч выпадкаў. Амаль тры тысячы жыхароў Польшчы памерлі ў выніку гэтай хваробы.

Тым часам эпідэмія прыспяшае і ва ўсім свеце. Цяпер зарэгістравана больш за 36 млн выпадкаў Sars-Cov-2, 1 млн 56 тысяч чалавек памерлі.

PAP/эж