Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Анджэй Дуда заклікаў Азербайджан і Арменію пачаць дыялог

09.10.2020 14:02
Прэзідэнт Польшчы заклікаў бакі канфлікту пачаць дыялог шляхам дыпламатычных і палітычных перамоваў.
  .
Прэзідэнт Анджэй Дуда.PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Анджэй Дуда з вялікай заклапочанасцю і занепакоенасцю назірае за баявымі дзеяннямі паміж Азербайджанам і Арменіяй. „Я заклікаю абодва бакі спыніць ваенныя аперацыі і пачаць дыялог”, - чытаем у заяве, якую Польскаму радыё перадаў кіраўнік Кабінета прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі. Анджэй Дуда падкрэсліў, што ён з'яўляецца прэзідэнтам краіны, „якая шмат разоў спазнала вайну і велізарныя разбурэнні”.

Анджэй Дуда адзначыў, што падтрымлівае міжнародныя звароты да ўладаў абедзвюх краін з просьбай спыніць кровапраліцце, у тым ліку мірнага насельніцтва. Польскі прэзідэнт таксама заклікае неадкладна вярнуцца за стол перамоваў.

„Польшча нязменна прытрымліваецца пазіцыі, што канфлікты павінны вырашацца ў адпаведнасці з асноўным прынцыпам мірнага ўрэгулявання спрэчак і з павагай да міжнароднага права”, - напісаў Анджэй Дуда.

Ён звярнуў увагу на тое, што „баявыя дзеянні ў Нагорным Карабаху могуць мець негатыўныя наступствы не толькі для бакоў канфлікту, але і для бяспекі ва ўсім крытычным рэгіёне Паўднёвага Каўказа”.

Прэзідэнт Анджэй Дуда заклікаў да дыялогу шляхам дыпламатычных і палітычных перамоваў, выкарыстоўваючы фармат, прыняты абодвума бакамі канфлікту.

аз