Упершыню палякі гатовыя галасаваць за новую партыю "Польшча 2050".
Калі б выбары ў Сейм прайшлі пры канцы верасня і на пачатку кастрычніка, кіроўная партыя "Права і справядлівасць" і яе партнёры па кааліцыі атрымалі б 40% працэнтаў галасоў, вынікае з новага сацыялагічнага апытання, праведзенага CBOS.
Толькі 16% рэспандэнтаў маюць намер галасаваць за апазіцыйную Грамадзянскую кааліцыю, якая складаецца з партый "Грамадзянская платформа", "Сучасная" і "Зялёныя".
У склад Сейма таксама ўвойдзе кааліцыя "Канфедэрацыя" (рух "KORWiN", Нацыянальны рух, партыя Гжэгажа Браўна) і "Польшча 2025", якую ўзначальвае былы кандыдат у прэзідэнты Шымон Галоўня. Іх падтрымліваюць па 8 працэнтаў палякаў і партыя "Левыя сілы" з 5 працэнтамі падтрымкі.
Як паведамляла CBOS, 78% палякаў заяўляюць, што пайшлі б галасаваць на парламенцкіх выбарах, калі б яны былі праведзеныя цяпер. 9% апытаных не ўпэўненыя, ці будуць яны ўдзельнічаць у выбарах, і 13% заяўляюць, што не пайшлі б галасаваць.
Апытанне паказвае, што Польская сялянская партыя і рух "Kukiz'15" не ўвайшлі б у Сейм, яны маюць толькі 3% падтрымкі сярод рэспандэнтаў, якія маюць намер прагаласаваць.
CBOS праводзіў апытанне з 28 верасня па 8 кастрычніка 2020 года на выбарцы 1133 чалавек.