Намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач распавёў, што дыпламаты перасеклі польска-беларускую мяжу ў пятніцу.
На мінулым тыдні Польшча і Літва вырашылі адклікаць амбасадараў з Мінска для кансультацый. МЗС Беларусі запатрабаваў ад пасольстваў абедзвюх краін абмежаваць колькасць дыпламатаў у Беларусі.
Намеснік міністра замежных спраў падкрэсліў, што "скарачэнне польскага персаналу - гэта непрыязны жэст, на які Польшча адкажа ў патрэбны час і ў адпаведнай форме".
Намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў зазначыў, што рашэнне аб скарачэнні польскага дыпламатычнага персаналу ў Мінску найбольш закране беларусаў, бо большасць дыпламатаў, якія вяртаюцца ў Польшчу, займаліся адказвалі за выдачу віз.
Лукашэнка вядзе краіну не толькі ў ізаляцыі ў дыпламатычным і палітычным сэнсе, але і пазбаўляе беларусаў магчымасці падарожнічаць па Еўропе і выязджаць з любой мэтай, - падкрэсліў Пшыдач.
ПР/юл