Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сотні беларускіх жанчын выйшлі сёння на вуліцы Варшавы (ФОТА)

10.10.2020 17:34
На жаночы марш прыйшлі не толькі жанчыны, але мужчыны ды цэлыя сем'і.
Аўдыё
.
..

Сотні беларускіх жанчын выйшлі сёння на вуліцы Варшавы, каб падтрымаць замаганне суайчыннікаў за свабоду і дэмакратыю. «Выходзьце на цэнтральныя вуліцы і плошчы сваіх гарадоў у суботу ў белым з кветкамі. Хай ва ўсім свеце расквітнее энергія жаночай салідарнасці, і ўсе тыя, хто яшчэ думае, што жанчыны нічога не зменяць, пераканаюцца ў адваротным!», – напісалі прадстаўніцы прыгожага полу перад мерапрыемствам.

На варшаўскім маршы было шмат бел-чырвона-белых сцягоў, лозунгаў і кветак. Быў паказаны таксама перформанс, пра які нам расказала яго ўдзельніца Кацярына Лаўрэнка.

слухайце аўдыёфайл

На жаночы марш прыйшлі не толькі жанчыны, але мужчыны ды цэлыя сем'і. Мы запыталіся ў мужа і жонкі, чаму яны сёння выйшлі на вуліцу.

слухайце аўдыёфайл

Жанчыны з кветкамі таксама выйшлі ў цэнтр Мінска. Аналагічная акцыя прайшла 3 кастрычніка.

вс

фота: Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё

. .
. .