11 кастрычніка ўжо 20-ы раз у Польшчы і па ўсім свеце адзначаецца Папскі дзень. Малады Караль Вайтыла абраў дэвіз Totus Tuus (па бел. «Увесь Твой») лозунгам свайго біскупства. Менавіта гэты запавет стаў лозунгам 20-га Папскага дня.
Гэта адначасова юбілей 20-годдзя фонду «Справа новага тысячагоддзя», які падтрымлівае адукацыйны працэс сярод здольнай і небагатай моладзі ў малых мясцовасцях. Варшаўскі мітрапаліт, кардынал Казімеж Ныч заклікаў патлумачыў сутнасць сёлетняга дэвіз сёлетняга Папскага дня:
-Totus Tuus (па бел. «Увесь Твой») тычылася і Бога, Ісуса і Касцёла, і Маткі Божай. Мы прыйшлі да высновы, што гэта сцвярджэнне добра падсумоўвае 20-годдзе Фонду і стагоддзе Яна Паўла ІІ.
Папскі дзень адзначаецца кожны год у нядзелю, якая папярэднічае выбару кардынала Караля Вайтылы на Папу рымскага. Святкаванне Папскага дня суправаджаецца конкурсамі, выставамі, тэатральнымі прадстаўленнямі, чытаннямі паэзіі, і нават спартыўнымі імпрэзамі.
IAR/эж