Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад Польшчы прыняў надзвычайныя захады па пераадольванні другой хвалі эпідэміі

11.10.2020 10:20
Найбольш важнымі кірункамі зʼяўляюцца скарачэнне смяротнасці, забеспячэнне працы сістэмы аховы здароўя і падтрыманне развіцця эканомікі.
Koronawirus w Polsce
Koronawirus w PolscePAP/Leszek Szymański

У суботу, 10 кастрычніка прайшло пасяджэнне ўрадавай групы па надзвычайных сітуацыях. Пасля сустрэчы прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі прадставілі мэты ўрада ў па барацьбе з эпідэміяй.

Найбольш важнымі кірункамі зʼяўляюцца скарачэнне смяротнасці, забеспячэнне працы сістэмы аховы здароўя і падтрыманне развіцця эканомікі.

З наступнага чацвярга з 10 да 12 гадзін пакупкі ў крамах і аптэках змогуць рабіць толькі людзі старэйшыя за 60 гадоў.

Прэмʼер-міністр звярнуўся да сталых людзей з просьбай не выходзіць з дому без неабходнасці, а да іх блізкім, валанцёраў і скаўтам – з просьбай дапамагчы пенсіянерам з пакупкамі або выгулам сабак.

Таксама плануецца павялічыць на 2 тысячы польскасць ложкаў для пацыентаў з COVID-19. Цяпер у Польшчы налічваецца 11 тысяч такіх ложкаў, з якіх 4,5 тысячы ўжо занятыя. Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі таксама абвясціў аб павелічэнні колькасці апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх:

-Я паведаміў Агенцтву матэрыяльных рэзерваў аб маім рашэнні перадаць у больніцы 300 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх і 264 кардыёманітора.

Аб далейшых рашэннях урада па барацьбе з эпідэміяй стане вядома ў бліжэйшы чацвер або пятніцу.

PR/IAR/эж