Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча перажывае другую хвалю эпідэміі

11.10.2020 14:39
Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска падкрэсліў, што найбольшая небяспека пагражае сталым людзям.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Leszek Szymański

У нядзелю, 11 кастрычніка, у Польшчы зарэгістравана 4178 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. З учорашняга дня памерлі 32 інфікаваных чалавека. Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска падкрэсліў, што найбольшая небяспека пагражае сталым людзям:

- Мы вельмі занепакоены тым, што ў шпіталі ў значнай ступені пападаюць пенсіянеры. Прэм’ер, міністэрства аховы здароўя, я асабіста заклікаем – пенсіянер, застанься дома. Калі няма пільнай патрэбы, не варта пакідаць дому. Мясуовыя ўлады, валанцёры вам дапамогуць. Затавайцеся дома.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 125816 выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. У агульнай складанасці памерлі 3004 жыхары краіны.

IAR/эж