За апошнія суткі выздаравела 898 чалавек. З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 130 210 заражэнняў каранавірусам. Да гэтага часу ў выніку заражэння загінулі 3039 чалавек. 81 тысяча 201 чалавек ачуняў.
Віцэ-міністр аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска гаворыць, што трэба больш эфектыўна арганізоўваць працу медычнага персанала. Больш за ўсё патрэбныя анэстэзіолагі і рэанімацыйныя медсёстры, а іх колькасць абмежаваная. Віцэ-міністр пераконвае, што гэта менавіта персанал з’яўляецца самым важным, а доступ да шпітальных месцаў і апаратаў ШВЛ захоўваецца на добрым узроўні.
Вальдэмар Краска ў эфіры TVP Info гаварыў, што дзякуючы ўведзеным зменам, можна будзе лепш каардынаваць лячэнне хворых на COVID-19.
-Мы хочам у месцах, дзе шмат апаратаў ШВЛ, канцэнтраваць таксама медычны персанал, каб эфектыўна яго выкарыстоўваць. Згодна з рэкамендацыямі, лекар ці медсястра могуць абслугоўваць большую колькасць пацыентаў, чым было прадугледжана дагэтуль.
Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска таксама звярнуў увагу на рашэнне дазволіць урачам, якія завяршаюць стажыроўку ў рэанімацыі, абслугоўваць медыцынскую апаратуру. Ён дадаў, што ў некаторых бальніцах лекары іншых спецыялізацый таксама вучацца дапамагаць пацыентам з COVID-19.
З-за эпідэміі каранавіруса і павелічэння колькасці новых інфекцый з суботы ва ўсёй Польшчы дзейнічае так званая жоўтая зона. Гэта ўводзіць абавязак закрываць рот і нос таксама пад адкрытым небам.
З наступнага чацвярга вернуцца так званыя гадзіны для пажылых людзей – толькі людзі старэйшыя за 60 гадоў змогуць рабіць пакупкі ў крамах і аптэках у перыяд з 10 да 12 гадзін.
ав