Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 5 068 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. За суткі памерлі 63 заражаныя асобы. Выздаравелі 803 чалавекі.
Найбольшая колькасць новых выпадкаў у Польшчы была пацверджаная ў Малапольшчы - 898 новых інфекцый. Найменш на Варміі і Мазурах - 79.
З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 135 278 выпадкаў інфекцыі. Да гэтага часу ў выніку заражэння памерлі 3 101 чалавек. 82 004 чалавекі выздаравелі.
За апошнія суткі ў Польшчы былі зробленыя амаль 34 000 тэстаў на наяўнасць каранавіруса. У польскіх шпіталях знаходзіцца 5 669 чалавек. 421 пацыент падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Міністэрства аховы здароўя таксама паведаміла, што на каранціне знаходзіцца 212 446 чалавек, а 33 533 чалавекі - пад эпідэміялагічным наглядам.
аз