Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзень нацыянальнай адукацыі адзначаецца ў Польшчы

14.10.2020 10:51
Назва Нацыянальнага дня адукацыі паходзіць ад Нацыянальнай камісіі па адукацыі, скліканай Сеймам у 1773 годзе па ініцыятыве караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

З нагоды прафесійнага свята міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малонг павіншавала ўсіх настаўнікаў, пажадаўшы ім задавальнення ад сваёй працы:

-Я б хацела пажадаць настаўнікам усяго самага лепшага здароўя, шчасця і, перш за ўсё, каб яны былі прыкладам для маладога пакалення, каб яны паказвалі маладым людзям, як жыць годна. Жадаю таксама, каб яны станавіліся сапраўднымі майстрамі сваёй справы.

У сераду, 14 кастрычніка, міністр адукацыі Польшчы Дарʼюш Пянткоўскі ўручае настаўнікам дзяржаўныя ўзнагароды, медалі і знакі адрознення. У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай мерапрыемства праходзіць з абмежаванай колькасцю ўдзельнікаў.

Назва Нацыянальнага дня адукацыі паходзіць ад Нацыянальнай камісіі па адукацыі, скліканай Сеймам у 1773 годзе па ініцыятыве караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Гэтая Камісія стала першым Міністэрствам адукацыі ў Еўропе, створаным з мэйтай рэфармавання тагачаснай сістэмы адукацыі.

IAR/эж