Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 6526 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Гэта самы вялікі сутачны прырост з пачатку эпідэміі.
У ведамстве таксама паведамілі, што ад гэта хваробы памерлі яшчэ 116 пацыентаў, што гэтак жа з'яўляецца сутачным рэкордам. У сувязі з успышкай эпідэміі Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне тэрмінова правесці курсы перакваліфікацыі для часткі медыкаў, паведаміў прэсавы сакратара ведамства Войцех Андрусевіч:
-Усе нашыя намаганні канцэнтруюцца на тым, каб кожны апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх быў укамплектаваны медычным персаналам. Мы прынялі рашэнне правесці дадатковыя курсы для медсёстраў, якія будуць працаваць у рэанімацыйных аддзяленнях.
Станам на 14 кастрычніка, у Польшчы былі пацверджаны амаль 142 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам. 3217 жыхароў Польшчы памерлі ў выніку гэтай хваробы.
IAR/эж