Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы з гуманітарнымі візамі змогуць легальна працаваць у Польшчы

14.10.2020 18:34
За папраўкі ў адпаведны законапраект Сейм павінен прагаласаваць ужо 27 кастрычніка.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneM-SUR/shutterstock

Ужо ў сярэдзіне лістапада беларусы, якія маюць гуманітарныя візы, змогуць працаваць у Польшчы. Пра гэта абвесціў дэпутат польскага Сейму Міхал Шчэрба на прэсавай канферэнцыі Цэнтру Беларускай Салідарнасці.

За папраўкі ў адпаведны законапраект Сейм павінен прагаласаваць ужо 27 кастрычніка. Сярод парламенцкіх фракцыяў існуе адзінства па гэтым пытанні.

Такія змены вітае Павал Латушка, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады. На важнасць змены статусу гуманітарнай візы для беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць краіну, звярнулі ўвагу Вольга Дабравольская і Улад Кобец з Цэнтру Беларускай Салідарнасці.

эж