Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 8099 новых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй. З учорашняга дня памёр 91 пацыент з пазітыўным тэстам на Кавід-19. За апошнія суткі вылечылася 1741 заражаных.
Найбольшая колькасць новых інфекцыяў выявілі ў Мазавецкім і Малапольскім ваяводствах – больш за тысячы трыста выпадкаў у кожным рэгіёне. За мінулыя суткі было праведзена больш за 64 з паловай тысячы аналізаў на наяўнасць каранавіруса.
Усяго ў Польшчы пацверджана амаль 150 000 інфекцыяў. З пачатку эпідэміі загінула больш за 3300 чалавек і вылечылася больш за 85 з паловай тысяч чалавек.
ПР/нг