Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амаль палова Польшчы стане так званай чырвонай зонай з-за каранавіруса

16.10.2020 07:23
У чырвоных зонах магчымасць сустрэч, пакупак і перамяшчэння значна зменшыцца.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDziurek / Shutterstock.com

З суботы 152 паветы ў Польшчы, гэта значыць амаль палова краіны, стануць так званай чырвонай зонай, дзе ўведзеныя жорсткія меры эпідэміялагічнага кантролю.

Міністр аховы здароўя Анджэй Нядзельскі адзначыў, што гэта густанаселеныя раёны. Ён дадаў, што колькасць людзей, якія пражываюць у іх, перавышае 70 адсоткаў польскага насельніцтва. У асноўным гэта гарады - з 16 ваяводскіх гарадоў 11 будзе ахоплена чырвонай зонай. Сюды ўваходзяць Быдгашч, Торунь, Лодзь, Кракаў, Варшава, Познань, Кельцы, Жэшаў, Беласток, Гданьск, Гдыня і Сопат.

Міністр аховы здароўя заклікаў як мага больш заставацца дома. Гэты зварот адрасаваны ў першую чаргу пажылым людзям. "Мы заклікаем нас аказваць падтрымку, так як вясной: сем'ям, валанцёрам, органам мясцовага самакіравання, зараз мы вяртаемся да гэтага рэжыму", - падкрэсліў ён. Ён дадаў, што "эфектыўнасць нашай службы аховы здароўя пастаянна паляпшаецца, але мы павінны ведаць, што ідзе праверка яе моцы". Цяпер, дадаў ён, самы час націснуць на тармазы, каб стрымаць эпідэмію.

У чырвоных зонах магчымасць сустрэч, пакупак і перамяшчэння значна зменшыцца. Bа ўніверсітэтах і сярэдніх школах навучанне будзе праходзіць па гібрыднай схеме, спартыўныя мерапрыемствы будуць адбывацца без удзелу грамадскасці, а таксама будзе прыпынена дзейнасць басейнаў, аквапаркаў і трэнажорных залаў.

Міністэрства аховы здароўя сёння абвясціла пра 8099 новых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй. З учорашняга дня памёр 91 інфіцыраваны, 84 з якіх мелі іншыя захворванні. За апошнія суткі вылечылася 1741 заражаны.

Найбольшая колькасць новых інфекцый выявілі ў Мазавецкім і Малапольскім ваяводствах - больш за 1300 выпадкаў пацверджана ў кожным рэгіёне. За мінулыя суткі было праведзена больш за 64 з паловай тысячы аналізаў на наяўнасць каранавіруса.

Усяго ў Польшчы пацверджана амаль 150 000 інфекцый. З пачатку эпідэміі загінула больш за 3300 чалавек, а больш за 85 з паловай тысяч чалавек паправіліся.

ПР/нг